Гэтая інфаграфіка падрыхтавана да Сусветнага Дня НДА, які адзначаецца кожны год 27 лютага.
Сусветны Дзень НДА (World NGO Day) – важная падзея, якая паказвае як для няўрадавых арганізацый важныя: свабода слова, бяспека людзей, клопат аб прыродзе, культурнай спадчыне і будучыні чалавецтва.
НДА (недзяржаўныя арганізацыі) заўсёды працуюць для людзей: прыходзяць на дапамогу ў крытычных сітуацыях, імкнуцца да пазітыўных змен у свеце і робяць усё, для паляпшэння якасці жыцця кожнага і кожнай.
Асабліва каштоўная дапамога НДА ў перыяд ваенных дзеянняў, калі іншыя інстытуцыі спыняюць сваю працу або не могуць справіцца з вялікай колькасцю запытаў. У такія цяжкія часы людзі аб’ядноўваюцца і дапамагаюць адзін аднаму, ствараючы нізавы актывізм, які перарастае ў НКА (некамерцыйныя арганізацыі).
Але зараз у Беларусі сітуація з дзейнасцю НДА выглядае інакш…

Тэрмін «няўрадавая арганізацыя» або Non-governmental organization (NGO) упершыню згадваецца ў артыкуле 71 Статута ААН (1945 г.). Сусветны дзень НДА быў ініцыяваны ў 2009 годзе. А ў 2010 годзе аб яго прызнанні афіцыйна заявілі 12 дзяржаў, у тым ліку Беларусь.