4 вакансіі ад CreateCulture Space — OEEC

4 вакансіі ад CreateCulture Space

CreateCulture Space адкрывае ў Вільні прастору для сумеснай працы і развіцця, для нэтворкінгу і творчасці, і шукае прафесіянал_ак сваёй справы на 4 вакансіі.

Для таго, каб стварыць максімальна функцыянальную, атмасферную і ўтульную супольнасць, CreateCulture Space патрэбныя мэнэджар_кі:

  • культурных праектаў;
  • кам’юніці і камунікацый;
  • каворкінга і івэнт-прасторы;
  • мерапрыемстваў.

Калі вы хочаце развіваць культурны і крэатыўны сектары Беларусі і жадаеце далучыцца да каманды CreateCulture Group, запоўніце форму (адна форма на ўсе вакансіі).

Заяўкі прымаюцца да 29 верасня, але разглядаюцца адразу.

Падрабязнасці пра кожную з вакансій чытайце тут.

Пытанні можна задаць праз пошту createculture.group@gmail.com.

26.09.2022 - 29.09.2022
Вільня
Просмотры: 312