Адукацыйная праграма «Акадэмія Першых» — OEEC

Адукацыйная праграма «Акадэмія Першых»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае «Акадэмію Першых» – адукацыйную праграму для беларускай грамадзянскай супольнасці!  

Гэтая праграма для вас, калі вам цікава:

  • як планаваць, рэалізоўваць і прасоўваць праекты ва ўмовах крызісу;
  • як выбудоўваць працу ў камандзе і вырашаць канфлікты;
  • як рабіць сваю дзейнасць інклюзіўнай;
  • дзе шукаць фінансаванне на праекты.

Акадэмія падыйдзе як незалежным актывіст_кам, так і прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў/арганізацый. Мы сабралі актуальныя запыты і распрацавалі праграму згодна з патрэбамі беларускай моладзі.

Наведваць можна як праграму цалкам, так і асобныя курсы – абірайце толькі тыя тэмы, якія вас цікавяць.

Фармат курсаў – анлайн, прымаць удзел можна як з Беларусі, так і з-за яе межаў. Курсы будуць праходзіць з сакавіка па верасень 2023 году.

Трэнер_камі Акадэміі выступяць не проста эксперт_кі ў сваёй сферы, а практыкі, якія не на словах ведаюць, пра што распавядаюць.

Да 28 лютага вы можаце пакінуць заяўку на папярэднюю рэгістрацыю, каб першымі атрымаць запрашэнні на курсы па цікавых для вас тэмах і мець больш шансаў на іх патрапіць!

З пытаннямі наконт удзелу ў праграме можна звяртацца на электронную пошту study.help@rada.fm.

Падрабязней пра Акадэмію можна прачытаць на сайце.

16.02.2023 - 28.02.2023
Online
Просмотры: 607