Конкурс ADAMI Media Prize — OEEC

Конкурс ADAMI Media Prize

ADAMI Media Prize прымае заяўкі на відэаматэрыялы, якія знаходзяцца на стадыі вытворчасці, па тэме культурніцкай разнастайнасці. Заяўкі прымаюцца з шасці краінаў Усходняга партнёрства, у тым ліку з Беларусі.

Прымаюцца дакументальныя і мастацкія фільмы, навінавыя рэпартажы, серыялы, вэб-відэа або тэлешоу – калі вы маеце відэа-праект для рэалізацыі, калі вам важна прасоўваць свае ідэі і вы хочаце атрымаць шанец на грашовую прэмію або знайсці патэнцыйнага сапрадусара або інвестара – дашліце свой праект на Конкурс ADAMI Media Prize – Прасоўванне праекту!

Вас могуць абраць для ўдзелу ў тэлешоу, якое будзе транслявацца на грамадскіх тэлеканалах у краінах Усходняга партнёрства. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 27 верасня.

Восем праектаў будуць абраныя міжнародным журы для прасоўвання ў прамым эфіры. Намінанты будуць абвешчаныя 25 кастрычніка 2021 года. Тэлешоу выйдзе ў эфір 10 снежня а 20:00 па грузінскім часе (GET) на грамадскім тэлебачанні Грузіі ў Тбілісі. Напрыканцы шоў будуць названыя два праекты пераможцы. Аднаго з іх вызначаць чальцы журы ў студыі, другі пераможца будзе названы па выніках падліку анлайн галасоў. Галасаванне пачнецца 1 лістапада на вэб-старонцы ADAMI.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, завітайце на вэб-старонку.

06.09.2021 - 27.09.2021
Просмотры: 408