Паглыблены курс па правах чалавека — OEEC

Паглыблены курс па правах чалавека

Беларуская Праваабарончая Школа аб’яўляе набор на паглыблены курс па правах чалавека, які накіраваны на пашырэнне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў праваабарончай і грамадскай сферах.

Курс разлічаны на 3 месяцы (кастрычнік – снежань 2022 года), навучанне будзе адбывацца ў змяшаным фармаце: анлайн і афлайн сесіі з вывучэннем навучальных матэрыялаў і праходжаннем тэставання.

Гэты курс будзе цікавы тым, хто:

  • мае базавыя веды ў сферы правоў чалавека (калі вы прайшлі акадэмічны курс па правах чалавека альбо навучаліся на праграмах нефармальнай адукацыі, смела падавайцеся);
  • хоча паглыбляцца як у тэарэтычную, так і ў практычную сферу правоў чалавека (важна: курс накіраваны на актывізацыю ведаў у сферы правоў чалавека ў дзеянні);
  • гатовы да актыўнага навучання.

Праграма курса складаецца з 3 сесій, на якіх разглядаюцца асноўныя тэарэтычныя моманты, а таксама прапрацоўваюцца практычныя навыкі і soft skills.

Праграма курса:

  • Анлайн-сесія (3 — 16 кастрычніка)

Сесія будзе складацца з шэрагу вебінараў (інтэрактыўных лекцый) і факультатыўных нефармальных сустрэч. Пасля гэтай сесіі будзе праведзена тэставанне ведаў і разумення канцэпцыі правоў чалавека, па выніках якога будзе сфармавана група для працягу навучання на афлайн-сесіі паглыбленага тэматычнага курса.

  • Афлайн-сесія (лістапад)

Сесія будзе адбывацца на працягу 5 дзён у Літве (дакладныя месца і даты стануць вядомы ўдзельні_цам, якія пройдуць адбор). Праграма месціць тэматычныя воркшопы з выкарыстаннем інтэрактыўных методык (ларпы, форум-тэатр, «The World Cafe» і інш), а таксама нефармальныя актыўнасці і сустрэчы з практыкамі абароны і адвакацыі правоў чалавека. Удзел у праграме і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатар_кі забяспечваюць візавую падтрымку, даезд да месца правядзення, пражыванне, харчаванне.

  • Анлайн-сесія (снежань)

Падчас заключнай анлайн-сесіі будуць разгледжаны практычныя пытанні пра тое, як рабіць ініцыятывы больш заўважнымі і ўстойлівымі.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Выкладчы_цы праграмы – прадстаўні_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя ў галіне правоў чалавека і права.

Умовы ўдзелу

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (18 — 39 год, пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашыраныя) незалежна ад месца актуальнага знаходжання. Ад удзельні_ц будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях, у сувязі з чым арганізатар_кі просяць уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме.

Для ўдзелу ў курсе трэба падаць заяўку да 26 верасня (18:00 па Мінску). Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 1 кастрычніка.

Сувязь праз пошту: belschool@gmail.com.

Падрабязнасці пра Школу чытайце на сайце.

09.09.2022 - 26.09.2022
Просмотры: 353