
Актывуйся 2.0
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ў партнёрстве са шведскай парасонавай НДА ForumCiv і цэнтрам праблем дзіцячага развіцця «Леванія» аб’яўляюць набор на летнюю адукацыйную анлайн-праграму пра актыўны грамадзянскі ўдзел.
Праграма курса складаецца з практыка-арыентаваных заняткаў, падчас якіх вы:
- навучыцеся аналізаваць навакольную сітуацыю і выяўляць існуючыя праблемы;
- папрактыкуецеся ў апісанні праблемных сітуацый, пастаноўцы мэт для дасягнення неабходных зменаў;
- даведаецеся пра спосабы дасягнення зменаў на розных узроўнях: мясцовым, нацыянальным, міжнародным;
- пазнаёміцеся з рэальнымі прыкладамі грамадскіх кампаній і зможаце паразмаўляць з іх прадстаўнікамі_ніцамі;
- распрацуеце план рэалізацыі сваёй дзейнасці, накіраванай на змену, і атрымаеце каментары ад эксперт_ак;
- сустрэнецеся з патэнцыйнымі партнёр_камі ў рэалізацыі вашых ідэй.
Дадаткова ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова пройдуць праграму, змогуць атрымаць ментарскую падтрымку па дэталізацыі плана сваёй дзейнасці і пачатку яго рэалізацыі.
Дадзены курс будзе карысным як для тых, хто пачынае свой шлях у грамадзянскай дзейнасці ці задумваецца пра яго, так і для ўжо дзейных актывіст_ак, якія хочуць палепшыць і пашырыць сваю дзейнасць:
- індывідуальныя актывіст_кі;
- прадстаўні_цы мясцовых супольнасцяў, ініцыятыў і арганізацый;
- прадстаўні_цы розных дыскрымінуемых груп;
- беларус_кі, якія жадаюць унесці свой унёсак у змены грамадства да лепшага.
Фармат і працягласць
Курс пройдзе з 7 чэрвеня 2023 па 2 жніўня 2023 года.
Заняткі будуць праводзіцца анлайн кожны чацвер у 18:30 (па Мінску). Працягласць заняткаў 1,5 – 2 гадзіны. Для некаторых заняткаў патрабуецца ўзаемадзеянне з дадатковымі анлайн-прыладамі, таму лепш прымаць удзел з камп’ютара.
Усяго будзе 9 абавязковых заняткаў з дадатковымі тэматычнымі сустрэчамі паміж імі.
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку да 28 траўня. Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 2 чэрвеня.