Курс па адвакатыўных кампаніях «Актывуйся!» — OEEC

Курс па адвакатыўных кампаніях «Актывуйся!»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» у партнёрстве з Суполкай «Жывая Бібліятэка» запускае курс па адвакатыўных кампаніях для прадстаўнікоў і прадстаўніц уразлівых груп «Актывуйся!».

Мэта курса – расказаць пра інструменты вырашэння сацыяльна важных праблем, навучыць прадстаўнікоў і прадстаўніц уразлівых груп адвакатыўным практыкам, спосабам іх выкарыстання для прасоўвання сваіх патрэб.

Што будзе:

  • вы даведаецеся аб розных адвакатыўных практыках (петыцыі, інфармацыйныя кампаніі і г.д.),
  • вывучыце існуючыя прыклады іх выкарыстання,
  • зможаце напісаць стратэгію сваёй адвакатыўнай кампаніі.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць праведзены ў студзені-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі будуць хатнія заданні.

Дадатковай магчымасцю для ўдзельнікаў і ўдзельніц будзе падтрымка напісання і рэалізацыі стратэгіі сваёй адвакатыўнай кампаніі (дапамога ў выбары спосабу адвакацыі, ментарскія кансультацыі і інш.).

Для каго?

Дадзены адукацыйны курс галоўным чынам разлічаны на прадстаўнікоў і прадстаўніц наступных уразлівых груп:

  • маламабільныя людзі;
  • людзі з парушэннямі слыху;
  • людзі з парушэннямі зроку;
  • бацькі з маленькімі дзецьмі;
  • ЛГБТК+ супольнасць;
  • людзі з абмежаваннямі ў харчаванні;
  • людзі старэйшага ўзросту;
  • але не абмяжоўваецца толькі імі.

Як падацца?

Для навучання на курсе неабходна запоўніць форму да 7 снежня ўключна. Не пазней за 6 снежня вы атрымаеце адказ на пазначаную ў анкеце пошту.

Хто праводзіць

Заняткі ў рамках курса будуць праводзіць эксперты і эксперткі ў сваёй справе, якія маюць досвед правядзення кампаній розных узроўняў і маштабу ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Па ўсіх пытаннях пішыце на info@rada.fm.

15.11.2021 - 07.12.2021
Online
Просмотры: 387