Курс «ALL Inclusive» — OEEC

Курс «ALL Inclusive»

Што такое інклюзія і скразныя каштоўнасці? Якія адрозненні ў патрэбах людзей існуюць і чаму важна ўлічваць іх пры падрыхтоўцы і правядзенні вашых імпрэз?

Суполка «Жывая Бібліятэка» у партнёрстве з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА» запускае курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў і арганізатарак мерапрыемстваў «ALL Inclusive».

Мэта курса — расказаць арганізатар_кам рознага тыпу імпрэз пра патрэбы сацыяльна ўразлівых груп і навучыць метадам уключэння іх у сваю працу.

Што будзе?

  • Вы даведаецеся, як вывучаць патрэбы сваіх мэтавых аўдыторый;
  • зразумееце, як прыцягнуць на свае імпрэзы новых людзей;
  • зможаце з дапамогай экспертаў і экспертак падрыхтаваць і рэалізаваць праграму па ўключэнні інклюзіўнага падыходу ў сваю працу.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць арганізаваны ў студзене-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі будуць давацца хатнія заданні.

Дадатковай магчымасцю будзе ментарская падтрымка для рэалізацыі міні-праекта па ўключэнні ў сваю працу інклюзіўных практык ці для рэалізацыі мерапрыемства з выкарыстаннем інклюзіўнага падыходу.

Для каго?

Дадзены адукацыйны курс будзе карысны, калі вы:

  • самастойна арганізуеце і праводзіце рознага тыпу імпрэзы аффлайн і/ці анлайн;
  • прадстаўляеце прасторы, на базе якіх праводзяцца імпрэзы;
  • працуеце ці плануеце працаваць з людзьмі і хочаце падаць ім высокі ўзровень сэрвісу;
  • цікавіцеся тэмай інклюзіі і хочаце пазнаць нешта новае.

Як падацца?

Для навучання на курсе трэба запоўніць форму да 30 лістапада ўключна. Не пазней за 6 снежня вы атрымаеце адказ на пазначаную ў анкеце пошту.

Хто праводзіць

Заняткі ў рамках курса будуць праводзіць эксперты і эксперткі ў сваёй справе, якія маюць вялікі досвед арганізацыі мерапрыемстваў рознага маштабу з выкарыстаннем практык інклюзіўнага падыходу.

Па ўсіх пытаннях пішыце на humanlibraryby.info@gmail.com.

15.11.2021 - 30.11.2021
Online
Просмотры: 351