Базавая школа па правах чалавека — OEEC

Базавая школа па правах чалавека

Беларуская Праваабарончая Школа абвяшчае набор на базавую школу па правах чалавека. Адукацыйная праграма ў афлайнавым рэжыме адбудзецца ў Літве.

Цягам 8 дзён будуць адбывацца лекцыі, семінары, воркшопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных формаў (ларп, форум-тэатр, відэа-лекцыі і інш).

Таксама штовечар будуць праходіць факультатывы, на якіх плануюцца сустрэчы з праваабаронцамі, журналіст_камі і актывіст_камі і многае іншае.

Дата правядзення: другая палова кастрычніка (дакладныя час і месца правядзення будуць паведамленыя адабраным удзельні_цам).

Працоўныя мовы: беларуская, руская

Тэмы заняткаў:

  • уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека;
  • каталог правоў чалавека;
  • нацыянальныя і міжнародныя сістэмы абароны правоў чалавека;
  • роўнасць і недыскрымінацыя;
  • свабода слова;
  • свабода ад катаванняў;
  • мова варожасці;
  • прававы статус праваабаронцаў;
  • дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.

Умовы ўдзелу

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца беларусы і беларускі ад 18 да 35 год (незалежна ад месца цякучага пражывання).

Арганізатар_кі бяруць на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне, трансфер і забеспячэнне антыкавідных мер на школе. Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Ад удзельнікаў і ўдзельніц патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках.

Для ўдзелу трэба падаць заяўку да 26 верасня (18:00 па Мінску). Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 30 верасня.

Сувязь праз пошту: belschool@gmail.com.

Падрабязнасці пра Школу чытайце на сайце.

Теги:
12.09.2022 - 26.09.2022
Літва
Просмотры: 503