
Belarus Urban Fellowship 2023
Цэнтр новых ідэй запрашае маладых лідараў і лідарак з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным курсе Belarus Urban Fellowship 2023, які пройдзе з 3 чэрвеня па 1 ліпеня.
Belarus Urban Fellowship 2023 — гэта анлайн-школа для актыўных гараджанак і гараджан. Яна створана на базе трох накірункаў: урбаністыка, актывізм і soft skills. Каб перадаваць прыкладныя веды і інструменты ўсім тым, хто хоча паляпшаць беларускія гарады і запускаць уласныя гарадскія праекты.
У межах курса вы атрымаеце тэарэтычныя і практычныя веды, як зрабіць нашыя гарады лепш, ды пракачаеце soft skills. Вы даведаецеся, якая актыўная дзейнасць у гарадах зараз магчыма, як палепшыць экалогію ў горадзе, як працаваць з супольнасцям, як весці камунікацыю ў новай рэчаіснасці ды шмат іншага.
Асноўная мэта Belarus Urban Fellowship 2022 — падтрымаць актыўную моладзь у Беларусі, якая працягвае паляпшаць жыццё ў сваіх гарадах.
Як будзе праходзіць навучанне?
Навучанне будзе адбывацца з 3 чэрвеня па 1 ліпеня. Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і ў будні дзень (вечар) і зоймуць не больш за 2 гадзіны.
Праграма будзе ўключаць у сябе 14 анлайн-лекцый і трэнінгаў, у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі.
5 лепшых праектаў атрымаюць ментарскую падтрымку для рэалізацыі.
Для ўдзелу неабходна запоўніць форму заяўкі. Дэдлайн – 30 траўня.