Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі — OEEC

Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з партнёрамі праводзіць конкурс міні-грантаў у межах праекта «Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-2023».

Конкурсы праводзяцца па чатырох катэгорыях:

  • Катэгорыя 1: «Малыя гранты на праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці». Тэрмін реалізацыі да 18 месяцаў.

Рэкамендаваны памер гранта да 15000 еўра. У асобных выпадках – да 20 000 еўра.

У межах Катэгорыі 1 будуць падтрыманыя арганізацыі і ініцыятывы, якія знаходзяцца пад ціскам або пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускага палітычнага рэжыму, дзейнасць якіх накіравана на развіццё грамадзянскай супольнасці, прасоўванне правоў чалавека, станаўленне дэмакратычнага грамадства, падтрымку пацярпелых, дапамогу ўразлівым групам і іншую грамадска-карысную дзейнасць. Праекты павінны быць  накіраваныя на стабілізацыю працы арганізацый, пры неабходнасці магчыма пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэлакацыяй арганізацыі за мяжу Беларусі (альбо Украіны ў сувязі з баявымі дзеяннямі):

  • падтрымка ў пытаннях рэгістрацыі і легалізацыі дзейнасці арганізацыі ў адпаведнасці з нацыянальным і міжнародным заканадаўствам;
  • рэлакацыя сябраў арганізацыі, супрацоўнікаў, прадстаўнікоў кіруючых органаў і сталых валанцёраў;
  • набыццё офіснага абсталявання, у тым ліку наўзамен канфіскаванага;
  • перазапуск прысутнасці ў сацыяльных сетках і медыя;
  • правядзенне рэтрытаў для каманд арганізацый;
  • выплата заробкаў дзеючым супрацоўнікам;
  • арэнда офіса, і інш.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць формы Заяўкі і Бюджэта.

  • Катэгорыя 2: «Малыя гранты на інавацыйную дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці».

Тэрмін реалізацыі да 18 месяцаў. Максімальны памер гранта да 14 000 еўра.

Будуць падтрыманыя праекты, накіраваныя на прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека, вяршэнства права, пераадоленне палітычнага крызісу, падтрымку ўзмоцненага палітычнага дыялогу (г.зн. выпрацоўку палітычных або заканадаўчых рэкамендацый), развіцця і ўмацавання грамадзянскай супольнасці Беларусі ў новых умовах.

Праекты Катэгорыі 2 павінны адпавядаць як мінімум аднаму з наступных крытэрыяў: падтрымка новых мэтавых груп; прадстаўленне новых паслугаў ці прадуктаў; больш эфектыўнае/устойлівае/бяспечнае прадстаўленне падтрымкі.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць формы Заяўкі і Бюджэта.

  • Катэгорыя 3: «Малыя гранты на арганізацыйнае развіццё». Тэрмін реалізацыі да 12 месяцаў.

Максімальны памер гранта да 5 000 еўра.

Будуць падтрыманыя праекты, накіраваныя на павышэнне арганізацыйнага патэнцыяла арганізацый і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці (стратэгічнае планаванне, трэнінгі для супрацоўнікаў і сябраў арганізацыяў і ініцыятываў, падрыхтоўка унутраных палітык арганізацыяў, распрацоўка працоўных працэсаў ды інш.)

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць формы Заяўкі і Бюджэта.

  • Катэгорыя 4: «Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу».

Тэрмін реалізацыі да 6 месяцаў. Максімальны памер гранта да 2 500 еўра.

Будуць падтрыманыя праекты, накіраваныя на правядзенне даследванняў, маніторынгаў і экспертных ацэнак, падрыхтоўку публікацый і альтэрнатыўных справаздач, выступы на даследвацельскіх мерапрыемствах і стажыроўкі.

Заяўкі па гатэгорыі павінны быць накіраваны асабістымі экспертамі ці даследчыкамі, якія належаць (або стала супрацоўнічаюць) да тых ці іншых арганізацыяў грамадзнскай супольнасці з пазначэннем назвы і кантактаў арганізацыі і яе кіраўніцтва.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць формы Заяўкі і Бюджэта.


Конкурс праводзіцца да таго часу, пакуль не будуць размеркаваныя ўсе сродкі Арганізатара па кожнай катэгорыі. Заяўкі прымаюцца ўвесь час правядзення конкурса (без дэдлайна).

Канчатковая дата ўсіх мерапрыемстваў і падачы творчых і фінансавых справаздач па праектах у межах конкурсаў – 01.10.2023.

Заяўнікамі па ўсіх катэгорыях могуць выступаць арганізацыі (ініцыятывы), якія знаходзяцца як на тэрыторыі Беларусі, так і тыя, хто вымушаны працаваць з-за мяжы альбо ў віртуальным фармаце (калі яны заснаваныя грамадзянамі Беларусі і сваю дзейнасць рэалізуюць у інтрэсах беларускага грамадства).

Кожная арганізацыя можа падаваць заяўкі па усіх чатырох катэгорыях.

У межах кожнай катэгорыі арганізацыя можа падаць толькі адну заяўку ў якасці асноўнага заяўніка, пры гэтым абмежаванняў па колькасці праектаў, у якіх арганізацыя можа быць партнёрам, няма.

Прыярытэтнымі з’яўляюцца праекты:

  • накіраваныя на развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі і пераадольванне палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага крызісаў;
  • накіраваныя на падтрымку грамадзян Беларусі і Украіны ў сувязі з вайной ва Украіне.
  • накіраваныя на атрыманне доўгатэрміновых пазітыўных вынікаў ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю;
  • у якіх ужываецца падыход, заснаваны на правах чалавека і ўстойлівага развіцця;
  • у якіх прапанаваная праектная дзейнасць адпавядае мэтам гэтага конкурсу і адпавядае крытэрыям SMART.

Не будуць падтрыманыя заяўкі, якія:

  • накіраваныя на гвалтоўныя дзеянні або заклікі да іх;
  • выкарыстоўваюць дыскрымінацыйны падыход;
  • заяўкі ад арганізацый, прадстаўнікі якіх удзельнічалі ў выбарчых камісіях падчас выбараў 2020 і рэферэндума 2022 у Беларусі.

Заяўкі і пытанні па правядзенні конкурсаў прымаюцца:

Вельмі пажадана, каб заяўкі адпраўляліся таксама са скрыняў, створаных у сістэме Proton.

У тэме ліста абавязкова пазначыць «Х_катэгорыя У», дзе «Х» – скарочаная назва арганізацыі, а «У» — нумар катэгорыі, па якой падаецца заяўка.

Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце арганізатараў.

22.04.2022 - 01.10.2023
Просмотры: 343