Мэнэджэр_ка накірунку «Абарона і падтрымка»: вакансія ў БДПЧ — OEEC

Мэнэджэр_ка накірунку «Абарона і падтрымка»: вакансія ў БДПЧ

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае мэнэджэр_ку накірунку «Абарона і падтрымка».

Асноўныя абавязкі:

  • займацца стратэгічным планаваннем і развіццём праграмы дзейнасці накірунку;
  • рыхтаваць аператыўныя (гадавыя) планы і справаздачы аб працы па накірунку;
  • удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак і напісанні справаздачаў па праектах , у межах якіх рэалізуецца дзейнасць накірунку, і супольна з выканаўчым дырэктарам і праграмным спецыялістам весці камунікацыю з донарамі;
  • выконваць функцыі мэнэджэр_кі праектаў, у рамках якіх рэалізуецца дзейнасць накірунку;
  • адказваць за падрыхтоўку, актуальны стан і выкананне палітыкаў і палажэнняў, згодна з якімі ажжыцяўляецца дзейнасць у рамках накірунку;
  • каардынаваць дзейнасць персаналу (каардынатар_каў і спецыяліс_так), адказных за паднакірункі, што ўваходзяць у накірунак «абарона і падтрымка», аказваць дапамогу ў выкананні іх задачаў;
  • рыхтаваць інфармацыю і ўзаемадзейнічаць з кіраўніцтвам БДПЧ па пытаннях рэалізацыі працы па накірунку;
  • пры патрэбе ўдзельнічаць у працы камітэтаў і іншых органаў, што прымаюць калегіяльныя рашэнні, датычныя аказання паслуг і дапамогі ў рамках накірунку;
  • арганізоўваць і праводзіць рабочыя сустрэчы персаналу накірунку і паднакірункаў;
  • ажыццяўляць прэзэнтатыўныя функцыі ад імя накірунку і паднакірункаў;
  • арганізоўваць і ажыццяўляць маніторынг і ацэнку праграмы (унутраную і вонкавую) ва ўзаемадзеянні з праграмным мэнэджэрам;
  • узаемадзейнічаць з кіраўніцтвам і супрацоўні_цамі БДПЧ па пытаннях рэалізацыі дзейнасці ў рамках накірунку;
  • выконваць іншыя функцыі ў межах арганізацыйнага і зместавага суправаджэння дзейнасці ў рамках накірунку.

Навыкі і здольнасці:

  • Агульныя веды ў сферы правоў чалавека;
  • Веданне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі агулам, а таксама права на свабоду асацыяцый, свабоду меркавання, свабоду мірных сходаў, і, у прыватнасці, права быць праваабаронцам;
  • інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці;
  • арганізацыйныя навыкі – планаванне, дэлегаванне, праграмнае развіццё;
  • кіраванне праектамі ў некамерцыйнай сферы (практычны досвед – ад 5 гадоў);
  • выдатнае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі;
  • устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice, паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі;
  • пажадана: разуменне прынцыпаў бяспечнай камунікацыі.

Досвед:

  • кіраўнічай або мэнэджэрскай працы, у тым ліку кіравання праектамі ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
  • узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
  • абароны і прасоўвання правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Патрабаванні:

  • неабходна мець вышэйшую юрыдычную або іншую гуманітарную адукацыю;
  • пажадана таксама дадатковую адукацыю ў сферы правоў чалавека,
  • валодаць ангельскай мовай на дастатковым для працы ўзроўні.

Аб’ём занятасці: 70-100 %.

Месца: Вільнюс, Літва.

Пачатак працы: сакавік 2023 г.

Узровень заробку: 1300-1600 €/месяц (100%) пасля аплаты падаткаў, у залежнасці ад досведу і кампетэнцыяў.

Калі вы зацікаўлены ў вакансіі, дасылайце CV і матывацыйны ліст (на беларускай, рускай ці ангельскай мове) на адрас director@belhumanrights.house з пазнакай назвы вакансіі «Мэнэджэр_ка абароны і падтрымкі» ў тэме.

Таксама пазначце адну асобу, якая магла б даць рэкамендацыю вашай кандыдатуры, з кантактамі (e-mail, мабільны нумар, мэсэнджэры).

Падрабязней пра вакансію можна даведацца на сайце.

28.02.2023 - 31.03.2023
Просмотры: 446