
Вакансіі ад CreateCulture Group
CreateCulture Group шукае ў каманду PR менеджар_ку і SMM менеджар_ку.
SMM-менеджар_ка
Ты будзеш ствараць і ўвасабляць канцэпцыі сацыяльных медыя-кампаній у Instagram, Facebook і Telegram. А яшчэ адказваць за ўсё – ад распрацоўкі стратэгіі да аналізу эфектыўнасці.
Задачы ўключаюць:
- распрацоўку кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;
- стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для нашых акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;
- павелічэнне нашай аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;
- стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;
- аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;
- стварэнне справаздач аб праведзенай працы;
- маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя;
- пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі.
Табе падыдзе гэтая праца, калі ты жывеш у Вільні і ў цябе ёсць:
- ВНЖ;
- веданне беларускай і англійскай моў;
- вопыт працы ў якасці SMM менеджар_кі ў творчай сферы, ідэальна – у культурнай прасторы, хабе ці некамерцыйнай арганізаціі;
- веды ў галіне сацыяльных медыя, іх тэхналогій, трэндаў;
- разуменне, што такое сторытэлінг і таргетынг, уменне рабіць класныя reels;
- крэатыўны падыход да рашэння задач, уменне працаваць у камандзе і прытрымлівацца дэдлайнаў;
- вопыт працы з інструментамі аналітыкі сацыяльных сетак;
- жаданне вучыцца і развівацца разам з намі.
Прапануюць:
- працу ў дружнай камандзе ў самым цэнтры Вільні;
- магчымасць прафесійнага росту і развіцця;
- гнуткі графік працы, 50% занятасці.
PR-менеджар_ка
Калі ты гато_ва ўвасобіць свае ідэі ў жыццё і развіваць культурны і крэатыўны сектары Беларусі, тады гэты выклік менавіта для цябе!
Ты будзеш займацца:
- распрацоўкай і рэалізацыяй крэатыўных камунікацыйных стратэгій CCG;
- працай над фармаваннем іміджу арганізацыі ў цэлым і прасоўваннем асобных праектаў;
- стварэннем і распаўсюджваннем прэс-рэлізаў, навін, інтэрв’ю і іншых матэрыялаў для СМІ;
- актыўнай працай з журналістамі, блогерамі і іншымі прадстаўнікамі медыя;
- прыдумваць яркія інфаповады і ідэі для прыцягнення ўвагі да дзейнасці CCG і яе праектаў;
- маніторынгам СМІ і сацыяльных сетак на прадмет згадак пра нашу арганізацыю і рэагаванне на іх;
- пошукам новых ідэй і партнёраў для прасоўвання арганізацыі і яе праектаў.
Табе падыдзе гэтая праца, калі ты жывеш у Вільні і ў цябе ёсць:
- ВНЖ;
- веданне беларускай і англійскай моў;
- вопыт працы ў PR-аддзелах арганізацый або агенцтваў не менш за 2 гады;
- уменне распрацоўваць і рэалізоўваць PR-стратэгіі;
- выдатныя камунікатыўныя і прэзентацыйныя навыкі;
- добрае веданне медыяасяроддзя і сацыяльных сетак;
- адказнасць і арганізаванасць.
Прапануюць:
- працу ў дружнай камандзе ў самым цэнтры Вільні;
- магчымасць прафесійнага росту і развіцця;
- гнуткі графік працы, парт-тайм (4-5 гадзіны ў дзень).
Калі ты гато_ва да новых выклікаў і хочаш далучыцца да каманды CreateCulture Group, запаўняй форму заяўкі.
Больш пра вакансіі на сайце.