Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» — OEEC

Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі»

Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» аб’яўляе конкурс на падтрымку праектаў беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнес-структур, а таксама медыя-арганізацый і блогераў.

Мэта конкурсу — узмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян.

У рамках конкурсу прымаюцца праектныя прапановы па дзвюх катэгорыях:

  1. Падтрымка ўстойлівасці і развіццё патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці;
  2. Падтрымка працы структур грамадзянскай супольнасці з іх мэтавымі групамі.

Праекты другой катэгорыі могуць рэалізоўвацца ў рамках аднаго ці некалькіх тэматычных прыярытэтаў:

Умовы конкурсу

Для каго: грамадскія арганізацыі, ініцыятыўныя групы грамадзян СМІ, медыярэсурсы і блогеры, камерцыйныя арганізацыі і прадпрымальнікі.

Партнёрамі ў праектах могуць быць любыя арганізацыі і ініцыятывы, як некамерцыйныя, так і камерцыйныя.

Рэсурсы: гранты ад 1000 да 30 000 еўра.

Працягласць: да 18 месяцаў.

Дэдлайн заявак: 30 красавіка 2022г.

Пасля 30 красавіка конкурс будзе завершаны, і адноўлены, папярэдне, восенню бягучага года.

З поўнымі ўмовамі конкурсу, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на частыя пытанні можна азнаёміцца на сайце праграмы.

04.10.2021 - 30.04.2022
Просмотры: 1744