Кансультацыі па лічбавай бяспецы — OEEC

Кансультацыі па лічбавай бяспецы

Беларуская нацыянальная платформа форуму грамадзянскай супольнасьці разам з партнёрамі абвяшчае пра магчымасць атрымання кансультатыўнай падтрымкі для актывістаў і актывістак грамадзянскай супольнасці па тэме лічбавай бяспекі.

Дапамога накіравана на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці, ініцыятывы, актывістаў і актывістак, якія працягваюць сваю дзейнасьць на карысьць Беларусі ў краіне ці па-за яе межамі.

 У межах дапамогі аказваюцца наступныя паслугі:

  1. Кансультацыі па лічбавай бяспецы: індывідуальныя і групавыя.
  2. Тэматычныя трэнінгі па лічбавай бяспецы.
  3. Карпаратыўныя для арганізацый, ініцыятыў і каманд;
  4. Трэнінгі для зборных груп (бяспечная камунікацыя, бяспечнае захоўванне інфармацыі, бяспека інфармацыі і сродкі шыфравання, базавыя наладкі сістэмы, паролі і бяспека ў сетцы, надзейныя паролі, VPN сэрвісы, мабільная бяспека і месэнджэры і г.д.)

Падтрымка аказваецца на падставе заявак, якія будуць разгледжаны спецыяльнай Камісіяй.

Каб падаць заяўку на падтрымку, трэба даслаць запоўненую форму.

Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту orgpro@protonmail.com (у тэме паведамлення пазначце «Лічбавая бяспека»).

Падрабязнасці пра падтрымку можна даведацца тут.

25.10.2022 - 31.12.2022
Online
Просмотры: 288