Акадэмія новай беларускай дыпламатыі — OEEC

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі

Цэнтр новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта запускае адукацыйны курс «Акадэмія новай беларускай дыпламатыі», які прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі.

Мэты навучальнай праграмы:

  • даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі;
  • даць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі.

Да ўдзелу ў курсе запрашаюць:

  • маладых лідарак і лідараў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў;
  • тых, хто цікавіцца беларускай знешняй палітыкай;
  • тых, хто займаецца грамадскай дзейнасцю.

Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве). Адукацыйны курс стартуе 21 сакавіка і завяршаецца 11 траўня.

Падаць заяўку на курс можна да 17 сакавіка.

Па ўсіх пытаннях пішыце на скрыню info@newbelarus.vision.

Падрабязную праграму курса глядзіце на сайце.

08.03.2023 - 17.03.2023
Online
Просмотры: 324