Як працаваць са справамі па дыскрымінацыі: трэнінг у Празе — OEEC

Як працаваць са справамі па дыскрымінацыі: трэнінг у Празе

Рада Еўропы і Інстытут CEELI запрашаюць беларускіх юрыст_ак на трэнінг «Як працаваць са справамі па дыскрымінацыі».

Задача трэнінгу – падзяліцца ведамі і навыкамі, неабходнымі для паспяховай працы са справамі аб дыскрымінацыі. Падчас трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з канцэпцыямі антыдыскрымінацыйнага права, як яны прадстаўлены ў прэцэдэнтным праве Еўрапейскага Суда па правах чалавека.

Чакаецца, што да канца трэнінгу ўдзельні_цы змогуць:

  • паказаць разуменне элементаў дыскрымінацыі, каб справа аб дыскрымінацыі была прымальнай;
  • прадэманстраваць разуменне розных тыпаў дыскрымінацыі (у прыватнасці, прамой і ўскоснай дыскрымінацыі);
  • ведаць прыклады правамернага абгрунтавання няроўнага абыходжання.

Трэнінг інтэрактыўны, і будзе ўключаць у сябе кароткія прэзентацыі і працу ў малых групах. Арганізатары таксама прадаставяць доступ да матэрыялаў на платформе электроннага навучання «CEELI Online».

Дзе і калі: Прага (Чэхія), 23-24 кастрычніка 2023 года.

Адзінае абавязковае патрабаванне – мець юрыдычную адукацыю.

Колькасць месцаў на трэнінгу з’яўляецца абмежаванай, перавагу будуць мець кандыдат_кі, якія маюць базавыя веды аб правах чалавека і міжнародных механізмах іх абароны, а таксама досвед працы ў сферы абароны правоў чалавека. Таксама будзе ацэньвацца матывацыя, у тым ліку па выкарыстанні атрыманых ведаў у практычнай працы.

Анкету неабходна даслаць не пазней за 20 верасня.

Аб выніках адбору будзе паведамлена 22 верасня.

15.09.2023 - 20.09.2023
Прага
Просмотры: 147