Школа палітычных даследаванняў — OEEC

Школа палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляюць конкурс на удзел у праграме для грамадзянак і грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаў_ніц беларускай дыяспары.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій:

  • 1213 мая, Вільня;
  • 1720 чэрвеня, Будапешт;
  • 2124 верасня, Вільня ці Варшава.

Апошняе мерапрыемства плануецца 68 лістапада ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні міжнароднай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам і ўдзельніцам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчы_ц выступяць эксперт_кі з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца ва ўзросце да 35 гадоў:

  • прадстаўні_цы дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў;
  • прадстаўні_цы недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў;
  • дзеячы навукі і адукацыі;
  • журналіст_кі;
  • палітыкі, палітолагі_ні;
  • эканаміст_кі, юрыст_кі, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Звярніце ўвагу на тое, што ўдзельні_цы Школы могуць мець праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь па вяртанні ў краіну. У сувязі з гэтым просім пры прыняцці рашэння пра падачу заяўкі самастойна ацаніць магчымую рызыку.

Удзельні_цы праграмы аплачваюць кошт шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 еўра. Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

Анкету на ўдзел можна запоўніць да 10 красавіка. Інфармацыю пра вынікі адбору будзе выслана тым, хто падаў заяўкі, пасля 20 красавіка.

Падрабязнасці пра праграму чытайце тут.

17.03.2023 - 10.04.2023
Просмотры: 539