Стыпендыі ад «EU4Belarus – SALT» — OEEC

Стыпендыі ад «EU4Belarus – SALT»

Праграма «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчы_ц, выкладчы_ц і дактаранта_к, якія пацярпелі ад рэпрэсій або якім пагражаюць рэпрэсіі ў сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях.

Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследавання ва Універсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збор неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.

Працягласць: ад трох да шасці месяцаў у перыяд з 1 кастрычніка 2023 года да 1 жніўня 2024 года.

Заяўкі прымаюць анлайн праз форму на сайце.

Дэдлайн: 30 чэрвеня.

Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стыпендыі тут.

24.04.2023 - 30.06.2023
Просмотры: 471