
Праграма мабільнасці EU4Culture
EU4Culture абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на мабільнасць для падтрымкі творцаў і прафесіяналаў у сферы культуры з Беларусі і краін Усходняга партнёрства: Азербайджану, Арменіі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.
На конкурс прымаюцца заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя візіты, канферэнцыі, праграмы прафесійнага развіцця, міжнародныя сустрэчы і іншую дзейнасць, што спрыяе абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.
У конкурсе могуць прыняць удзел творцы або прафесіяналы ў сферы культуры з усіх сектараў культуры. Кандыдаты і кандыдаткі павінны быць грамадзян_камі або сталымі рэзідэнт_камі згаданых краінаў і быць старэй за 18 гадоў.
У рамках конкурсу могуць атрымаць падтрымку чатыры тыпы мабільнасці:
- Кароткатэрміновыя візіты (5-10 каляндарных дзён) – да 1500 еўра;
- Сярэднетэрміновыя візіты (да 5 тыдняў) – да 3500 еўра;
- Доўгатэрміновыя візіты (да 12 тыдняў) – да 5000 еўра;
- Віртуальныя візіты (анлайн-удзел) – да 1000 еўра.
Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваныя ў перыяд з 1 чэрвеня 2023 года па 31 мая 2024 года ў дзяржавах-членах ЕС, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах.
Каб падаць заяўку на атрыманне грантаў на мабільнасць ад EU4Culture, заяўнікі павінны прадставіць план дзеянняў і бюджэт для прапанаванай імі міжнароднай мабільнасці праз партал падачы заявак Інстытуту Гётэ – Goethe Application Portal (GAP).
Апошні тэрмін падачы заявак – 27 сакавіка, 17:00 (па Менску).
Інфармацыйныя сесіі пра гранты мабільнасці будуць праводзіцца з 16 па 24 лютага праз платформу Zoom. Зарэгістравацца лепш загадзя.
Падрабязнасці пра конкурс можна пачытаць на сайце.
Праект EU4Culture рэалізуецца Інстытутам Гётэ (галоўны аператар), Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім Інстытутам культуры, Французскім інстытутам у Грузіі.