
Конкурс грантаў ад EU4Culture
EU4Culture аб’яўляе другі конкурс грантаў на культурныя і крос-інавацыйныя праекты ў падтрымку беларускіх грамадзян і грамадзянскай супольнасці.
Культурніцкія праекты павінны быць з фокусам на культурнае і творчае развіццё, вытворчасць, прэзентацыю, што прасоўваюць мясцовыя культурныя традыцыі і рэсурсы, адлюстроўваюць сучасныя сацыяльныя дыскусіі праз культуру, ствараюць прасторы для абмену ведамі.
Крос-інавацыйныя праекты павінны спрыяць супрацы і ўзаемадзеянню паміж рознымі сектарамі, пераадольваюць іх раз’яднанасць і мадэляваць развіццё мясцовых экасістэмаў у спалучэнні культуры, творчасці, турызму і іншых сектараў.
Памер гранту можа складаць ад 3 000 да 25 000 тысяч еўра.
Падаць заяўку могуць прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх культурніцкіх і крэатыўных індустрыяў, якія знаходзяцца ў Беларусі або ў краінах-членах Еўрапейскага саюзу, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах. Заяўкі могуць падаваць як фізічныя асобы, так і арганізацыі.
Для ўдзелу трэба падаць заяўку праз сайт да 2 траўня.
Дапаможнік EU4Culture па другiм конкурсе грантаў даступны тут.
EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам, Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.