Акселератар жаночых грамадскіх праектаў — OEEC

Акселератар жаночых грамадскіх праектаў

Free Belarus Center запрашае беларускіх актывістак прыняць удзел у трохмесячнай праграме акселератара жаночых праектаў і грамадскіх ініцыятыў.

Падчас праграмы ўдзельніцы атрымаюць ментарскую падтрымку па развіцці ідэй сваіх праектаў, пазнаёмяцца з вядучымі арганізацыямі і спікер_камі беларускіх грамадскіх арганізацый, пройдуць трэнінг па ўзмацненні лідарскіх якасцяў, праектнага менеджменту, навыкаў вядзення перамоваў, працы з медыя, асертыўнасці.

Праграма ўключае ў сябе:

  • трохдзённы афлайн-трэнінг і адукацыйныя візіты ў адмысловыя арганізацыі;
  • працу над праектамі з ментар_камі анлайн і воркшопы са спікер_камі з розных напрамкаў.

Напрыканцы праграмы адбудзецца пітчынг праектаў, па выніках якога лепшыя ініцыятывы змогуць атрымаць фінансавую падтрымку ад 500 да 2000 USD.

Тэрмін правядзення праграмы: студзень-сакавік.

Афлайн-інтэнсіў і адукацыйныя візіты: 16-18 студзеня 2023 года.

Падавацца на праграму могуць:

  • беларускі, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі;
  • беларускі, у якіх ёсць ідэі важных грамадскіх праектаў;
  • прадстаўніцы НДА і актывісткі ці прадстаўніцы культурнага асяроддзя.

Праекты павінны падпадаць пад наступныя накірункі:

  • прасоўванне гендэрнай роўнасці і барацьба з гендарнай і іншым формам дыскрымінацыі;
  • падтрымка, развіццё і адаптацыя беларусаў і беларусак у эміграцыі;
  • праца з культурнай спадчынай і праектамі, накіраванымі на развіццё і захаванне культуры Беларусі;
  • развіццё грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны ці ў эміграцыі.

Падчас акселератара вы зможаце:

  • узмацніць навыкі праектнага менеджменту ў грамадскай сферы;
  • узмацніць навыкі фандрайзінгу для грамадскіх праектаў;
  • эфектыўна камунікаваць і прасоўваць ініцыятывы;
  • пазнаёміцца з жаночымі арганізацыямі і ініцыятывамі Польшчы.

Пажадана, каб удзельніцы мелі дзеючыя візы для наведвання афлайн-трэнінга ў краіне Еўразвяза — арганізатары не гарантуюць магчымасць атрымання візы, але будуць спрыяць яе атрыманню. Лакацыю паведамяць дадаткова (транспартныя выдаткі, а таксама выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары).

Падаць заяўку на ўдзел можна да 16 снежня ўключна.

Падрабязней пра акселератар можна даведацца тут.

Па пытанням пішыце на пошту help@freebelarus.center.

10.12.2022 - 16.12.2022
Просмотры: 325