Бясплатная школа відэаблогера — OEEC

Бясплатная школа відэаблогера

Школа відэаблогера_к запрашае беларусаў і беларусак на бясплатны курс з зорнымі трэнер_камі. Школа будзе карысная як для тых, хто пакуль толькі думае пра ўласны канал, для пачаткоўцаў або тых, хто ўжо збірае дзясяткі тысяч праглядаў, але марыць пра сотні тысяч.

Курс разлічаны на два месяцы і пройдзе ў кастрычніку-снежні 2022 года.

Курс складаецца з практычных заняткаў, а таксама с матывацыйнай часткі ад Мікіты Мелказёрава, Маргарыты Ляўчук, Кацярыны Сныцінай, Мікіты Моніча, Яраслава Пісарэнкі, Лізы Ветравай і Мікіты Бялевіча. Усе навучальныя матэрыялы будуць размешчаныя на адукацыйнай платформе. Вы зможаце праходзіць навучанне ў тым тэмпе, у якім вам камфортна.

Навучанне арыентавана як на тых, хто з’ехаў з краіны, так і на тых, хто застаецца ў Беларусі (гэта абсалютна бяспечна!).

Лепшыя выпусні_цы атрымаюць поўнае фінансавае суправаджэнне свойго канала:

  • 3 каналы тэрмінам на 6 месяцаў;
  • 3 каналы тэрмінам на 3 месяцы.

Запоўніць анкету можна да 15 кастрычніка. Асаблівую ўвагу арганізатары просяць надаць матывацыйнаму лісту, чаму вы хочаце прайсці гэты курс.

Падрабязнасці пра праграму і курс чытайце на сайце.

Калі ў вас з’явіліся пытанні, пішыце ў Telegram-bot @videobloger_bot ці на пошту: info@videobloger.online.

28.09.2022 - 15.10.2022
Online
Просмотры: 263