Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс — OEEC

Правы чалавека — Гэта База: анлайн-курс

Беларуская моладзевая асветніцка-адукацыйная ініцыятыва «Гэта База» запускае набор на анлайн-курс пра базавыя веды па правах чалавека.

На курсе ты даведаешся:

  • Якія правы чалавека існуюць, што гэта такое, і як яны працуюць
  • На якой філязофіі/падыходзе грунтуюцца правы чалавека і дзеля чаго існуюць
  • Што такое свабода слова і ці можа яна быць абмежавана
  • Ці мусіць прымяняцца смяротнае пакаранне як вышэйшая мера пакарання
  • Што можна рабіць пры парушэнні правоў. Лакальныя і больш шырокія дзеянні для кожнага і кожнай

Для каго праграма

Запрашаюць беларускую моладзь, актывіст_ак, студэнт_ак і супрацоў_ніц НДА. А таксама усіх, хто не былі раней звязаны з тэмай правоў чалавека і жадаюць пазнаёміцца з ёй.

Фармат курса

Цябе чакае 9 заняткаў, 7 з якіх – заняткі з эксперт_камі. Гэта не лекцыі: падчас сустрэч будуць практыкаванні, абмен ідэямі і дыскусіі. Ініцыятыва падтрымлівае прынцыпы нефармальнай адукацыі і прапануе вучыцца разам праз агульны досвед і інтэрактыўныя актыўнасці ў групах.

Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі! Калі ласка, ацані свае магчымасьці па часе і высілках, якія ты можаш ўкласці ў навучанне.

Трэнер курса – Валдзіс Фугаш, сузаснавальнік Human Constanta.

Расклад заняткаў

Заняткі будуць праходзіць штосераду а 19:00 (па Мінску). Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

  • 04.09 Знаёмства
  • 06.09 Гісторыя правоў чалавека
  • 13.09 Архітэктура правоў чалавека
  • 20.09 Як (не)працуюць правы чалавека
  • 27.09 Свабода выказвання меркавання і ейныя абмежаванні
  • 04.10 Інклюзія і роўнасць
  • 11.10 Смяротнае пакаранне
  • 18.10 Дзеянні пры парушэнні правоў
  • 25.10 Падсумаванне вынікаў курса

Заяўкі на курс прымаюцца праз форму. Дэдлайн – 26 жніўня.

Па ўсіх пытаннях смела пішы на hetaposta@gmail.com ці ў прыватныя паведамленні Instagram.

14.08.2023 - 26.08.2023
Online
Просмотры: 421