Базавая школа па правах чалавека — OEEC

Базавая школа па правах чалавека

Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва Беларуская Праваабарончая Школа абвяшчае набор на 8-дзённую праграму па правах чалавека базавага ўзроўня і запрашае да ўдзелу беларускую моладзь ад 18 да 35 год незалежна ад цякучага месца пражывання.

Асноўныя тэмы:

  • уводзіны ў канцэпцыю правоў чалавека,
  • роўнасць і недыскрымінацыя,
  • нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека,
  • смяротнае пакарнне,
  • свабода ад катаванняў,
  • дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў і інш.

Скразная тэма, якая будзе закранаць усе блокі праграмы, – гэта тэма Салідарнасці ў гістарычным і практычным аспекце.

Даты і месца правядзення: 2–9 сакавіка, Гданьск (Польшча).

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары бяруць на сябе расходы транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў і ўдзельніц. Візавая падтрымка не аказваецца.

Каб зарэгістравацца на базавую школу па правах чалавека, запоўніце форму рэгістрацыі да 15 лютага ўключна.

Больш інфармацыі можна даведацца тут.

01.02.2023 - 15.02.2023
Гданьск
Просмотры: 216