
Конкурс для трэнер_ак нефармальнай адукацыі
Маеш веды і досвед ў арганізацыі і правядзенні нефармальных адукацыйных праграм? Выкарыстоўваеш цэласны і інклюзіўны падыход у навучанні? Далучайся да «Imagine Y SPACE for Learning, Engagement and Business» у якасці трэнер_кі!
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі, якія:
- маюць пацверджаны досвед правядзення нефармальных праграм для адукатар_ак,
- разумеюць беларускі кантэкст і асаблівасці правядзення адукацыйных праграм ва ўмовах эміграцыі,
- вольна валодаюць беларускай і/альбо рускай мовай.
Што трэба будзе рабіць?
- Падрыхтаваць і правесці абраныя табой блокі праграмы
- Падрыхтаваць неабходныя навучальныя матэрыялы
- Своечасова даваць зваротную сувязь удзельні_цам на выкананыя хатнія заданні
- Прысутнічаць на ўступнай сустрэчы–знаёмстве з групай (анлайн)
- Узяць удзел у анлайн–сессіі тренер_ак перад пачаткам праграмы.
Вочныя сесіі пройдуць у Варшаве (у лістападзе-снежні 2023) і Вільні (у сакавіку-красавіку 2024).
У межах праекта будуць прадастаўлены ўсе неабходныя для групавой работы матэрыялы і абсталяванне, забяспечана харчаванне падчас мерапрыемстваў.
Звярніце ўвагу! Выдаткі на пражыванне і транспарт не могуць быць пакрытыя дадаткова.
Падача заяўкі
Заяўні_цы могуць падаць заяўку як на правядзенне толькі адной з вочных сесій праграмы, так і на ўсё адразу.
Да ўдзелу запрашаюцца як трэнер_кі, якія працуюць індывідуальна, так і прафесіянал_кі, якія працуюць у пары.
Вочныя сесіі ў Варшаве: Заяўка падаецца на адрас imaginey@dvv-international.de не пазней за 26 верасня (23:59 СЕТ) з тэмай ліста «ТоТ Варшава – Імя, прозвішча заяўні_цы».
Вочныя сесіі ў Вільні: Заяўка падаецца на адрас imaginey@dvv-international.de не пазней за 26 верасня (23:59 СЕТ) з тэмай ліста «ТоТ Вільня – Імя, прозвішча заяўні_цы».
Што павінна ўключаць заяўка:
- CV заяўні_цы,
- інфармацыю мінімум аб трох падобных трэнінгах для трэнер_ак нефармальных адукацыйных праграмаў (кароткае апісанне трэнінгу / праграмы і фармату), праведзеных заяўні_цай індывідуальна або ў пары (па магчымасці, з указаннем
арганізацыі-замаўцы), - прапанову па зместу і метадах працы для вочных сесій, на якія падаецца заяўка,
- кошт паслугаў,
- аацвярджэнне даступнасці ў названыя даты выбраных вочных сесій або прапанова альтэрнатыўных датаў.
Пытанні наконт удзелу можна напраўляць на imaginey@dvv-international.de (Воля).