Анлайн-курс «Звычка цікавіцца» — OEEC

Анлайн-курс «Звычка цікавіцца»

Быць грамадзянінам ці грамадзянкай азначае рабіць выбары і ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, якія звязаны з жыццём краіны. Але што гэта значыць на практыцы? Якія існуюць інструменты і веды, якія дапамогуць змяніць свет навокал сябе?

Анлайн-курс па грамадзянскім удзеле «Звычка цікавіцца» растлумачыць, што значаць такія тэрміны як грамадзянскі ўдзел, актыўнае грамадзянства, правы чалавека, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовае самакіраванне, адвакацыя. На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як можа і як павінна быць арганізавана дэмакратычнае грамадства, і як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях.

Для каго гэты курс?

Для ўсіх актыўных беларусаў і беларусак, якія цікавяцца тэмай грамадзянскага ўдзелу, якім ужо ёсць 18 гадоў. Не важна, знаходзіцеся вы зараз у Беларусі ці па-за яе межамі.


Зарэгістравацца на курс да 5 лютага!


Што будзе на курсе?

Мы падрыхтавалі праграму, якая складаецца з кароткіх адукацыйных відэа, варкшопаў, тэкстаў і заданняў для праверкі атрыманых ведаў. Вядоўцамі варкшопаў і кансультант_камі курса выступаюць беларускія і ўкраінскія эксперты і эксперткі. 

З відэа і варкшопаў вы даведаецеся:

  • як вызначаць свае каштоўнасці і чаму яны становяцца падмуркам нашых паводзін і тых рашэнняў, якія мы прымаем;
  • адкуль пачаліся правы чалавека і дзе яны заканчваюцца;
  • што павінна быць у супольнасці, каб яна была ўстойлівай і рэалізавала сваю місію і мэты;
  • як планаваць дзейнасць так, каб па выніку не рабіць усё адной ці аднаму;
  • што такое адвакацыя і якія тыповыя памылкі дапускаюць пры планаванні адвакацыйных кампаній.

Калі пройдзе курс?

Анлайн-курс пройдзе з 13 лютага па 13 сакавіка 2023 года.

13 лютага (панядзелак) з 19:00 да 20:30 (па менскім часе) мы правядзём першую сустрэчу ў Zoom, каб распавесці пра працу платформы і структуру курса.

Варкшопы будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у вячэрні час. Першы варкшоп запланаваны на 16 лютага (чацвер), а 13 сакавіка пройдзе анлайн-выпускны курса.


Рэгіструюся! 

У анкеце мы збіраем толькі той мінімум дадзеных, які патрэбны для адпраўкі запрашэння і разумення агульнага партрэта аўдыторыі курса. 

Вы самі можаце рэгуляваць ступень сваёй ананімнасці.


Як будзе адбывацца навучанне?

Анлайн-курс будзе праходзіць на спецыяльнай платформе ў фармаце адукацыйнага плэйліста. Гэта як музычны плэйліст, толькі замест песень і падкастаў – відэа і варкшопы з эксперт_камі. Для рэгістрацыі на платформе вам трэба будзе ўвесці email і сваё імя альбо псеўданім.

Варкшопы будуць праходзіць у Zoom, для ўдзелу ў кожным трэба будзе запоўніць анкету і пазначыць email і імя або псеўданім. Удзельнічаць у варкшопах можна з уключанай ці выключанай камерай і мікрафонам, пад сваім іменем ці псеўданімам. Запіс варкшопаў не прадугледжаны.

Курс будзе складацца з 10 трэкаў. Фармат плэйліста дапускае, што вы самастойна вырашаеце, колькі асабістага часу ўкласці ў навучанне. Можна прайсці ўсе трэкі, а можна толькі тыя, што адгукаюцца зараз. Тым не менш, паспяховае завяршэнне курса прадугледжвае праходжанне чатырох абавязковых трэкаў і выкананне 50% заданняў курса.

За кожнае выкананае заданне прадугледжаны бэйдж (віртуальная адзнака аб тым, што трэк пройдзены). Тыя, хто сабралі 5 бэйджаў, атрымаюць сертыфікат аб паспяховым завяршэнні курса.

Як прыняць удзел?

Запоўніць анкету да 5 лютага ўключна. Не пазней за 9 лютага мы адправім вам ліст-пацверджанне з інструкцыяй аб тым, як арганізаваны курс.

Калі ласка, звярніце ўвагу: мы пакідаем за сабой права не рэгістраваць на курс тых, хто даслалі пустыя анкеты. Не забывайцеся правяраць пошту, каб ліст-пацверджанне не згубіўся ў спаме.

Удзел у курсе бясплатны.


Курс арганізаваны некамерцыйнай арганізацыяй ОЕЕС (Грузія). Калі ўзніклі пытанні, пішыце нам на пошту oeec.online@gmail.com або ў Інстаграм.

26.01.2023 - 05.02.2023
Online
Просмотры: 1279