
Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывіст_ак
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывіст_ак.
Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывіст_камі сваёй дзейнасці.
У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.
Вам неабходна атрымаць згоду ад прымаючай арганізацыі і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме.
Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымы і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).
Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы прымаюць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні).
Стажыроўка разлічаная на 20 дзён. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.
Размеркаванне часу і вызначэнне фармату праходжання стажыроўкі (цалкам вочнае або часткова дыстанцыйнае) вызначаецца прымаючай арганізацыяй.
Якія выдаткі пакрывае праграма?
Праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.
Што чакаецца ад прымаючай арганізацыі?
Прымаючая арганізацыя павінна:
- абмяркаваць і ўхваліць план удзельніка ці ўдзельніцы праграмы і будзе спрыяць яго/яе рэалізацыі;
- пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдата/кандыдаткі;
- прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;
- падзяліцца ведамі і досведам.
Каляндар праграмы:
- дэдлайн падачы заявак: 15 чэрвеня;
- да 10 ліпеня ўсе кандыдаты і кандыдаткі атрымаюць адказы;
- найранейшы час пачатку стажыровак: 1 жніўня;
- стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 кастрычніка;
- працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.
Для ўдзелу ў праграме вы:
- самастойна дамаўляецеся з арганізацыяй;
- запаўняеце анлайн-заяўку;
- чакаеце вынікаў адбору.
Адказ будзе дасланы не пазней за 10 ліпеня.