Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывіст_ак — OEEC

Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывіст_ак

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывіст_ак.

Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывістамі_камі сваёй дзейнасці. У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі.

Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымы і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні). Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы прымаюць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаван_ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні). Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.

Хто можа падавацца: актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і з-за мяжы. Заяўка падаецца ад імя вашай арганізацыі. Для ўдзель_ніц праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт.

Калі вы дакладна ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку – вам неабходна атрымаць ад іх згоду і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме.

Калі вы яшчэ не вызначыліся ці не ведаеце, у якой арганізацыі можна прайсці стажыроўку – вы можаце запоўніць анкету без пазнакі арганізацыі, а арганізатар_кі дапамогуць вам яе адшукаць.

Каляндар праграмы:

  • дэдлайн падачы заявак30 верасня 2022 г.;
  • да 10 кастрычніка ўсе заяўні_цы атрымаюць адказы;
  • найранейшы час пачатку стажыровак — 1 лістапада 2022 г.;
  • стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 сакавіка 2023 г.;
  • працягласць кожнай стажыроўкі не больш за 20 дзён.

Падрабязнасці пра праграму стажыровак чытайце на сайце.

Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на Stazhirouki.2022@gmail.com

19.09.2022 - 30.09.2022
Просмотры: 407