
«Школа лідэрства» для студэнтак Беларусі
Незалежны адукацыйны праект «Школа лідэрства» абвяшчае прыём заявак на адукацыйны курс для студэнтак з Беларусі, якія жадаюць развіць у сабе лідэрскія якасці.
Праграма рэалізуецца незалежнымі эксперткамі і накіравана на развіццё лідэрскіх якасцей удзельніц і ўмацаванне іх лакальных супольнасцей. Праграма складаецца з трох анлайн-блокаў, курса па праектным менеджменце і афлайн-сесіі ў Вільні.
Вы можаце падавацца на курс, калі:
- вам больш за 18 гадоў;
- вы студэнтка беларускага ўніверсітэта, інстытута ці каледжа;
- у вас ёсць ідэя праекта, але вы не ведаеце, з чаго пачаць;
- вам цікава атрымліваць новыя веды ў інтэрактыўным фармаце і прымяняць іх на практыцы;
- вы хочаце пазнаёміцца з аднадумніцамі і пашырыць сетку сваіх кантактаў.
Тэмы курса:
- Правы чалавека;
- Гендэрная роўнасць;
- Грамадзянскі актывізм;
- Праектны менеджмент;
- Цімбілдынг.
На працягу трох месяцаў з красавіка па ліпень удзельніцы пройдзуць 3 адукацыйных блока, кожны з якіх уключае 4 анлайн заняткі з эксперткамі і цікавыя хатнія заданні. Акрамя таго, вы будзеце распрацоўваць свой праект, сустракаючыся з эксперткай анлайн 1 раз на месяц. Пасля заканчэння трэцяга блока пройдзе прэзентацыя праектаў удзельніц, неўзабаве пасля якой адбудзецца заключная афлайн сесія ў Вільні.
Удзел у праграме цалкам бясплатны, таксама плануецца аказанне візавай падтрымкі.
Падаць заяўку можна да 28 сакавіка.
Па пытанням пішыце на пошту education@women-leadership.info.
Даведацца пра курс больш можна на сайце.