Конкурс праектаў Фонду мясцовага супрацоўніцтва — OEEC

Конкурс праектаў Фонду мясцовага супрацоўніцтва

Пасольства Фінляндыі ў Літве абвяшчае конкурс праектаў для беларускіх арганізацый у рамках Фонду мясцовага супрацоўніцтва (FLC).

Фінскі фонд мясцовага супрацоўніцтва падтрымлівае ініцыятывы беларускіх няўрадавых арганізацый. Прыярытэтныя напрамкі праектаў у Беларусі ў 2021 годзе:

  1. забеспячэнне правоў і сродкаў да існавання людзей з інваліднасцю;
  2. пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын.

Апошні тэрмін падачы заявак: панядзелак, 18 кастрычніка а 18:00 гадзiне. Праектныя прапановы, накіраваныя пасля заканчэння апошняга тэрміну, разглядацца не будуць.

Больш падрабязную інфармацыю аб фондзе FLC, крытэрыях для ўдзелу, а таксама форму заяўкі можна знайсці на сайце Аддзялення ў Беларусі Пасольства Фінляндыі ў Літве.

13.09.2021 - 18.10.2021
00:00 - 18:00
Просмотры: 304