Праграма мабільнасці MOST+ — OEEC

Праграма мабільнасці MOST+

Гётэ–Інстытут адкрывае набор на праграму прафесійнага абмену MOST+ паміж беларускімі прафесіяналамі і іх калегамі і каляжанкамі ў краінах Еўрапейскага саюза.

Праграма MOST+ выдзяляе гранты на паездкі для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах, а таксама для распрацоўкі беларускімі спецыяліст_камі сумесных праектаў з калегамі ды каляжанкамі з краін Еўрапейскага саюза.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыяліст_кі з такіх галін як:

  • грамадства (у тым ліку грамадзянская супольнасць, правы чалавека і медыя);
  • культура (у тым ліку турызм і крэатыўныя індустрыі);
  • бізнес;
  • адукацыя (у тым ліку нефармальная);
  • ахова здароўя;
  • устойлівае развіццё.

Падаць заяўку могуць тыя грамадзяне Беларусі, якія:

  • пражываюць у краіне ці за яе межамі;
  • маюць 18 год і болей;
  • працуюць у адной з пералічаных вышэй галін.

Падаць заяўку можна індывідуальна ці ў складзе групы да пяці чалавек. Не прымаюцца заяўкі ад студэнтаў і студэнтак, якія яшчэ не скончылі адукацыю і не атрымалі прафесію.

Каляндар праграмы:

  • Тэрміны праграмы: снежань 2022 – ліпень 2024 года.
  • Апошняя магчымая дата пачатку праектаў мабільнасці: 15 ліпеня 2024 года.

Улічваючы працэс ацэнкі заявак (да аднаго месяца) і час, неабходны для складання кантрактаў, пераліку сродкаў і арганізацыі паездак (некалькі тыдняў), заяўкі трэба падаваць мінімум за 2 месяцы да запланаванага пачатку мабільнасці (за 3 месяца, калі патрэбна віза).

Падача заявак адбываецца на партале Гётэ–Інстытута.

Апошні тэрмін падачы заяў: 3 чэрвеня 2024 года (15:00 па беларускім часе).

Дадатковыя пытанні можна задаць па электроннай пошце: infomobility@goethe.de.

Падрабязней пра праграму чытайце тут.

01.12.2022 - 03.06.2024
Online
Просмотры: 2851