Праграма падтрымкі ад Каралеўства Нідэрландаў — OEEC

Праграма падтрымкі ад Каралеўства Нідэрландаў

Пасольства Каралеўства Нідэрландаў аб’яўляе конкурс праектных прапаноў у рамках дзвюх праграм: Фонд правоў чалавека і Нідэрландскі фонд рэгіянальнага партнёрства – МАТРА (NFRP–MATRA).

– Нідэрландcкi Фонд Рэгіянальнага Партнёрства – МАТРА (NFRP–MATRA)

Прыярытэтныя накірункі:

  • ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне (папулярызацыю) грамадскага ўдзелу;
  • ініцыятывы ўмацоўваюшчыя грамадзянскую актыўнасць;
  • ініцыятывы па ўмацаванні здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі;
  • ініцыятывы па ўмацаванні ролі інавацыйнай адукацыі;
  • ініцыятывы, якія могуць садзейнічаць структурнай мадэрнізацыі эканомікі;
  • ініцыятывы, якія могуць спрыяць эфектыўнаму кіраванню;
  • ініцыятывы, звязаныя са змяненнем стаўлення грамадства да правоў чалавека;
  • культурныя мерапрыемствы, якія адрасаванны да адной ці болей названых вышэй тэм.

У рамках гэтых тэм прыярытэт аддаецца праектам, якія:

  • маюць фокус на моладзь;
  • уплываюць на беларусаў і беларусак у Беларусі;
  • рэалізуюцца ў Беларусі або іх дзейнасць (вынікі, мэты) арыентаваны мінімум на 75% беларусаў/беларусак у Беларусі;
  • выкарыстоўваюць лепшыя Нідэрландскiя практыкі, у тым ліку з выкарыстаннем Нідэрландскiх экспертаў і/або супрацоўніцтвам з Нідэрландскiмi няўрадавымі арганізацыямі.

– Фонд Правоў Чалавека

Праекты будуць адбірацца з відавочным фокусам на:

  • свабоду выказванняў, як анлайн, так і афлайн
  • свабоду рэлігіі і перакананняў;
  • роўныя правы для жанчын;
  • роўныя правы для ЛГБТК+;
  • абаронцаў правоў чалавека.

У рамках гэтых тэм прыярытэт аддаецца праектам, якія:

  • уплываюць на беларусаў і беларусак у Беларусі;
  • рэалізуюцца ў Беларусі або іх дзейнасць (вынікі, мэты) арыентаваны мінімум на 75% беларусаў/беларусак у Беларусі;
  • выкарыстоўваюць лепшыя Нідэрландскiя практыкі, у тым ліку з выкарыстаннем Нідэрландскiх экспертаў і/або супрацоўніцтвам з Нідэрландскiмi няўрадавымі арганізацыямі.

Амбасада прапаноўвае гранты не больш за 50 000 €. Заяўнікі павінны забяспечыць дакладную ацэнку патрэбаў свайго праекта і сум, указаных у бюджэце. Працягласць праекта не можа перавышаць 24 месяца (пачатак можа быць запланаваны з чэрвеня/ліпеня 2023 года);

Заяўкі прымаюцца на ангельскай мове да 13 сакавіка.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе і парадку падачы заявак шукайце на афіцыйным сайце Каралеўства Нідэрландаў.

20.02.2023 - 13.03.2023
Просмотры: 589