Вакансія: адміністратар_ка ў Беларускім ПЭНе ў Варшаве — OEEC

Вакансія: адміністратар_ка ў Беларускім ПЭНе ў Варшаве

Беларускі ПЭН шукае адміністратар_ку ў Варшаве.

Шукаюць чалавека, які:

  • падзяляе каштоўнасці правоў чалавека і арыентуецца ў актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі;
  • валодае беларускай, рускай і польскай мовамі, валоданне ангельскай мовай — дадатковы плюс;
  • камунікабельны, адказны, уважлівы, дакладны, сумленны, працаздольны, мае арганізатарскія здольнасці;
  • арыентуецца ў польскім заканадаўстве для недзяржаўных арганізацый (або можа аператыўна авалодаць неабходнымі ведамі і быць на сувязі з адпаведнымі эксперт_камі).

Асноўныя абавязкі:

  • арганізацыя і каардынацыя эфектыўных працоўных працэсаў;
  • падрыхтоўка і афармленне офіснай дакументацыі і вядзенне дакументаабарота;
  • камунікацыя з партнёрамі, контрагентамі, спецыялістамі ўнутры каманды, сябрамі арганізацыі;
  • праца з календаром, поштай, месенджарамі;
  • выкананне іншых службовыя даручэнняў.

Рэзюмэ і матывацыйны ліст дасылайце на адрас info@penbelarus.org з пазнакай «Адміністратар_ка» да 21 лютага.

Теги:
16.02.2022 - 21.02.2022
Просмотры: 735