Анлайн-курс па падкастынгу — OEEC

Анлайн-курс па падкастынгу

Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу, які будзе прысвечаны як азам падкастынгу (гуказапіс, мантаж), так і асобным нюансам працы з вашым шоу (стварэнне джынглаў, публікацыя).

Курс можа быць цікавы як аматар_кам падкастаў, якія толькі жадаюць запусціць сваё ўласнае шоу, так і ўжо сталым стваральні_цам падкастаў, якія хацелі б удасканаліць свае веды ў пэўнай вобласці працы з праектам.

Курс уключае ў сябе 4 анлайн-сустрэчы ў сярэдзіне снежня 2022 года , а таксама хатнія заданні падчас курса.

Гэты курс бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана, таму будзе аддавацца перавага тым, хто:

  • ужо робяць падкаст;
  • маюць прапрацаваную ідэю падкаста.

Для ўдзелу ў курсе трэба запоўніць форму.

Дэдлайн падачы – 4 снежня ўключна.

Падрабязнасці пра анлайн-курс можна прачытаць на сайце.

Па пытанням пішыце на пошту: editors@belaruspodcasthub.com.

22.11.2022 - 04.12.2022
Online
Просмотры: 271