Гендар у эпоху перамен: курс для беларусак — OEEC

Гендар у эпоху перамен: курс для беларусак

Гендар у эпоху перамен — гэта інтэрактыўны адукацыйны курс, створаны Ленай Агарэлышавай, Вольгай Шпарагай, Юліяй Міцкевіч і Тоні Лашдэн.

На занятках лектаркі прапануюць абмеркаваць, як фемінізм і гендарная тэорыя дапамагаюць знайсці арыенціры ў бягучай рэальнасці, і вызначыць прынцыпы для выбудоўвання салідарнасці і падтрымліваючай камунікацыі.

У гэты складаны перыяд як ніколі важна быць разам, падтрымліваць адна адну і аналізаваць тое, што адбываецца навокал — менавіта пра гэта курс «Гендар у эпоху перамен».

Гендар у эпоху перамен — гэта:

  • інтэрактыўныя заняткі па гендарнай тэорыі, уключаючы дыскусіі, дэбаты і гендарны квіз;
  • група падтрымкі з аднадумцамі;
  • майстар-класы і нефармальныя афлайн-вечарынкі.

Курс складаецца з наступных тэматычных блокаў:

  • Права і гендар
  • Клапатлівая салідарнасць у сітуацыі канфліктаў 
  • «Sisterhood is powerful». Сястрынства як палітычны феномен 
  • Фемінізм у знешняй палітыцы: варыянты і сцэнары
  • Фем-квіз
  • Нефармальная камунікацыя афлайн 

Форма заняткаў: анлайн + афлайн-сустрэчы для жадаючых. Пачатак — 24 чэрвеня. 

Заяўкі прымаюць праз форму да 19 чэрвеня. Удзел бясплатны.

Падрабязнасці на сайце.



10.06.2022 - 19.06.2022
Просмотры: 461