Праграма супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці — OEEC

Праграма супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці

The Nordic Council of Ministers прымаюць заяўкі на праграму Prosperous Future («Квітнеючая будучыня»). Гэта новая праграма падтрымкі супрацоўніцтва арганізацый Паўночных краін з грамадзянскай супольнасцю ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, незалежнымі партнёрамі ва Украіне, а таксама ў Беларусі.

Мэта партнёрстваў — стварэнне зялёнага, дэмакратычнага і ўстойлівага рэгіёна. Праекты павінны датычыцца ўстойлівага развіцця, гендэрнай роўнасці, дзяцей і моладзі. Падтрыманыя праекты могуць ахопліваць самыя розныя тэмы, у тым ліку адукацыю і культуру.

Акрамя таго, стратэгічныя прыярытэты забяспечваюцца засяроджваннем увагі на трох скразных тэматычных галінах. Мерапрыемствы па праекце павінны быць звязаны хаця б з адным, а апісанне павінна быць уключана ў заяўку:

  • Устойлівае развіццё;
  • Гендэрная роўнасць;
  • Дзеці і моладзь.

Арганізатары разглядаюць праекты, якія ўключаюць партнёраў з некалькіх краін:

  1. Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швецыі, Фарэрскіх выспаў, Грэнландыі, Аландскіх выспаў.
  2. Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы.
  3. Незалежныя партнёры з грамадзянскай супольнасці ў дачыненні да Украіны, а таксама Беларусі і Расіі.

Мінімум 1 партнёр павінен быць з 1 групы, а вядучы партнёр з 1-ай ці 2-ой групы.

На праект можа быць заяўлена мінімальная сума 300 000 дацкіх крон і максімальная сума 500 000 дацкіх крон. Агульны бюджэт праграмы «Квітнеючая будучыня» складае 10 000 000 дацкіх крон.

Тэрмін дзеяння праектаў: 1 чэрвеня 2023 — кастрычніка 2024.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму на сайце да 15 лютага.

Пытанні па заяўцы можна накіроўваць на адрас Prosperousfuture@norden.org.

Падрабязнасці пра праграму падтрымкі можна даведацца на сайце.

15.12.2022 - 15.02.2023
Online
Просмотры: 387