Анлайн-інтэнсіў RADAblogging — OEEC

Анлайн-інтэнсіў RADAblogging

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае моладзь на анлайн-інтэнсіў па блогінгу.

Для каго гэты курс?

Для беларускай моладзі (якая пражывае як у Беларусі, так і за яе межамі), у якой ёсць ідэя стварэння ўласнага блога ці ўжо ёсць мікра-блог, які вы хочаце развіваць. Блог можа быць у Instagram, TikTok, Youtube і іншае.

Тэмы блога: моладзевы актывізм, вайна ва Украіне, барацьба з дыскрымінацыяй беларусаў і беларусак, правы чалавека.

Адбор удзельнікаў і ўдзельніц пройдзе ў два этапы на конкурснай аснове.

Пераможцы конкурсу стануць удзельнікамі і ўдзельніцамі інтэнсіву, атрымаюць ментарскую падтрымку і доступ да навучальных заняткаў ад экспертаў і экспертак у тэмах асабістага брэнда, прасоўвання блога, стварэнні візуала.

  • Першы этап. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц на падставе запоўненых анкет.
  • Другі этап. Удзельнікі і ўдзельніцы, адабраныя на першым этапе, прымуць удзел у двухдзённым пітчынгу сваіх ідэй, сярод якіх абяруць фіналістаў і фіналістак.

Адукацыйная праграма складаецца з наступных блокаў:

  • Асабісты брэнд
  • Стварэнне візуала
  • Прасоўванне блога
  • Устойлівасць блога

Паралельна з адукацыйнай праграмай удзельнікі і ўдзельніцы курса будуць працаваць з ментарам або ментаркай, якія будуць падабраны ў адпаведнасці з тэмай і пляцоўкай блога.

Да чаго трэба быць гатовымі:
  • Пастаяннай сувязі з ментар_камі курса (афлайн ці анлайн сустрэчы)
  • Анлайн-заняткам і трэнінгам (2 разы на тыдзень: кожны аўторак і чацвер)
Каляндар курса
  1. Дэдлайн падачы заявак – 29 траўня ўключна.
  2. Вынікі адбору на першым этапе – 31 траўня.
  3. Другі этап адбору (прэзентацыя ідэй і адбор журы) – 18 чэрвеня.
  4. Адукацыйны блок, праца з ментарамі і ментаркамі, запуск блогаў – пачатак ліпеня – канец жніўня.
Жадаю запісацца!

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак – 29 траўня ўключна.

Па ўсіх пытаннях пішыце на info@rada.fm 

18.05.2022 - 29.05.2022
Online
Просмотры: 312