Міжнародная анлайн-канферэнцыя пра гарады — OEEC

Міжнародная анлайн-канферэнцыя пра гарады

Каманда Менскай урбаністычнай платформы анансуе пятую міжнародную анлайн-канферэнцыю для архітэктар_ак, праектыроўшчы_ц, дызайнер_ак і ўсіх, хто не абыякавы да гарадоў. Тэма канферэнцыі гэтага года — Рэабілітацыя.

Горад як комплексны арганізм заўсёды быў змушаны рэагаваць на любыя выклікі чалавецтва і прапускаў праз сябе наступствы крызісаў. Крызісы апошніх некалькіх гадоў дапамаглі ўбачыць, што кожны элемент сістэмы гарадскога планавання і праектавання патрабуе рэабілітацыі. Нароўні з гэтым важна рэабілітаваць і падтрымаць сувязі паміж прафесіяналамі і прафесіяналкамі сферы. 

На канферэнцыі-2022 спікеры і спікеркі разам з вамі паспрабуюць адрэфлексаваць стан розных кампанентаў горада праз паняцце Рэабілітацыі. 

Калі? 

З 28 лістапада па 3 снежня ў вечаровы час.

Як далучыцца?

Запоўніць форму рэгістрацыі. Пасля яе вы атрымаеце спасылку на пошту. Удзел бескаштоўны.

Падрабязнае апісанне канферэнцыі і тэмы дыскусій, якія адбудуцца, вы знойдзеце на сайцеХутка там з’явяцца і імёны спікераў і спікерак.

28.11.2022 - 03.12.2022
Online
Просмотры: 290