Школа талерантнасці для беларускіх журналіст_ак — OEEC

Школа талерантнасці для беларускіх журналіст_ак

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на дванаццатую Школу талерантнасці для беларускіх журналістаў і журналістак, якая будзе праходзіць з 16 па 18 снежня 2022 года ў Грузіі.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты і журналісткі (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогеры/блогеркі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй. Узрост не абмежаваны.

Падчас навучання вы:

  • паглыбіце сведы аб стандартах правоў чалавека,
  • атрымаеце веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну «мова варожасці», стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве,
  • навучацеся бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцеся, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, а таксама кампенсцюць выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.

Улічваючы, што гэта Школа 2.0 (прасунутага узроўню), праграма разлічана на тых, хто ўжо мае пэўны ўзровень ведаў у галіне правоў чалавека, пытаннях недыскрымінацыі, талерантнасці, мовы варожасці і можа гэта пацвердзіць сертыфікатамі аб удзеле ў розных навучальных праграмах альбо падтрымаць сваю заяўку рэкамендацыйнымі лістамі ад праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з дадзенай тэматыкай.

Крытэрыі ўдзелу ў праграме:

  • актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
  • быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі Школы;
  • абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
  • быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць да 15 лістапада ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст на электронны адрас: toljournalists@gmail.com.

Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

Падрабязнасці пра Школу можна даведацца на сайце.

Па ўсім пытанням пішыце на пошту: toljournalists@gmail.com.

01.11.2022 - 15.11.2022
Грузия
Просмотры: 260