Анлайн-курс «Праца ў камандзе» ад «РАДА» — OEEC

Анлайн-курс «Праца ў камандзе» ад «РАДА»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрывае набор на анлайн-курс «Праца ў камандзе» у межах адукацыйнай праграмы «Акадэмія Першых». Курс пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятыў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу.

Вас чакае 8 грунтоўных заняткаў з экспертам. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч удзельнікі і ўдзельніцы будуць рабіць практыкаванні, абменівацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце сваі магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

Заняткі будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

Папярэдні расклад:

  • 20.03 Першы занятак. Што такое каманда і як яе збіраць. Камандныя працэсы: працоўныя і асабістыя. Адбор, найм, пошук валанцер_ак.
  • 23.03 Другі занятак. Як планаваць, размяркоўваць і ацэньваць працу ў камандзе? Прылады для планавання, ацэньвання, трэкінгу працы.
  • 27.03 Трэці занятак. Прылады і спосабы сумеснай працы.
    Самафасілітацыя, ацэнка і дакументаванне працоўных працэсаў.
  • 30.03 Чацвёрты занятак. Праца з матывацыяй і прафілактыка выгарання. Эксплуатуючыя і рэгенеруючыя практыкі сумеснай працы.
  • 03.04 Пяты занятак. Як заўважаць і вырашаць канфлікты Тактыкі працы з канфліктнымі сітуацыямі.
  • 06.04 Шосты занятак. Як будаваць эфектыўную камунікацыю ў камандзе? Як будаваць адкрыты дыялог і спраўляцца з канструктыўнай крытыкай?
  • 10.04 Сёмы занятак. Як вызначыць лідар_ку ў камандзе? Як развіваць лідарскія якасці ў камандзе?
  • 13.04 Восьмы занятак. Як планаваць і кантраляваць змены ў камандзе? Як падрыхтаваць каманду да зменаў?

Для рэгістрацыі на курс запоўніце заяўку да 14 сакавіка ўключна. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб вы маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту study.help@rada.fm.

Падрабязнасці пра курс чытайце тут.

04.03.2023 - 13.03.2023
Online
Просмотры: 268