«Усё не так, як кажуць па БТ». Гiсторыя Наталлi Сацункевiч, праваабаронцы цэнтра «Вясна» — OEEC
А так было можна?

«Усё не так, як кажуць па БТ». Гiсторыя Наталлi Сацункевiч, праваабаронцы цэнтра «Вясна»

Офіс працягвае дзяліцца асабістымі гісторыямі з самаізаляцыі. Сёння свой вопыт працы з дома – піццё кавы анлайн, перапынак на гульні і будзільнік для вэбінараў – расказвае праваабаронца цэнтра «Вясна» Наталля Сацункевiч.   

– Я даўно хацела паспрабаваць выдаленую працу, але ўяўляла гэта інакш, – усміхаецца праваабаронца Наталля. – У маіх думках я была на Гоа ці на Балі – міфічны вырай для фрылансераў і фрылансерак. Але ў рэальнасці я дома. 

Тут белы кот і шэрая котка, часам сумна і кожны дзень аднолькавы. Амаль 2 месяцы «Вясна» (праваабарончы цэнтр – Рэд.) працуе выдалена і дапамога людзям перайшла ў анлайн. 

Вечарыны і піццё кавы анлайн

– Мы і да гэтага шмат рабілі анлайн, таму пераход не стаў стрэссавым, – успамінае Наталля. – Але некаторы час сыйшоў на дамоўленнасці ўнутры каманды. Цікава, што шмат якія рэчы можна было і раней рабіць выдалена, але не было звычкі. Напрыклад, планеркі – гэта вельмі зручна. 

Я ўдзячна старэйшым калегам, якія зараз шчыра кажуць пра складанасць працы з дома. Адкрытасць у такім псіхалагічным становічшы крута дапамагае.

Мне вельмі не хапае жывых камунікацый, твараў людзей, жартаў і ўсмешак. Я спрабую наладзіць анлайн флуд з калегамі і сябрамі: вечарыны, піццё кавы, гутаркі. Часам езжу на машыне ў офіс. Там нікога няма і атрымліваецца бяспечная змена абстаноўкі. У краму хаджу оптам і ўвечары, калі менш людзей. 

Асалода ад запаволенасці жыцця

– Я спрабую атрымліваць асалоду ад таго, што жыццё запаволілася. Але спраў усё роўна хапае: стос непрачытаных кніг не змяншаецца, колькасць укладак у браўзэры «на потым» павялічваецца. 

Набыла сабе падпіску на Netflix, паглядзела некалькі серыялаў у арыгінале – свайго рода вывучэнне ангельскай мовы, – усміхаецца праваабаронца. – Спампавала 2 гульні на тэлефон і дасягнула 350 узроўня. Паспрабавала новыя рэцэпты пірагоў, бутэрбродаў, супоў і салатаў – люблю гатаваць.

З дома працаваць складана, шмат перашкод, цяжэй сканцэнтравацца. Мне падабаюцца маленькія перапынкі (на гульні, відэа, кнігі) і ўважлівасць да сябе – стараюся адсочваць свае патрэбы і задавальняць іх. Таксама складаю спісы спраў на дзень, тыдзень, месяц. Асабліва люблю выкрэсліваць зробленыя справы са спісаў. 

Усё не так, як кажуць па БТ

Хвалююся за бабулю. Тлумачу ёй, што ўсё не так, як кажуць па БТ і варта пабыць дома. На шчасце, яна пагадзілася адразу і стала прытрымлівацца самаізаляцыі. Зараз пацяплела і бабуля з’ехала ў веску, на свежае паветра. Апошнія выходныя і я там была. Фізічная праца добра праветрывае галаву.

Вельмі цікава назіраць, як мерапрыемствы пераходзяць у анлайн. Я ўраджана, як хутка людзі засвоілі новыя інструменты. Я і сама паўдзельнічала ў двухдзённых трэнінгах – гэта вельмі складана. 

Мне не хапала дынамікі, хуткасці і людзей навокал. Я ўпэўнена, што частку дзейнасці па адукацыі і асвеце можна і трэба пераносіць анлайн. Але шмат якія мэты навучання магчыма дасягнуць толькі на жывых трэнінгах.

Спачатку я трапіла ў тыповую пастку і запісвалася на ўсе анлайны і вэбінары, якія бачыла. І амаль усе прапускала, бо не ставілася сур’ёзна да іх. Пасля таго, як я праспала адну ўнутраную сустрэчу ў Валанцёрскай службе, то зразумела, што трэба больш уважліва ставіцца да планавання і выбару мерапрыемстваў. Зараз я запісваю ў каляндар і загадзя стаўлю будзільнік.

Напрыканцы красавіка я павінна была апынуцца з сябрамі ў вясновай Празе і модным Мілане. Але ўсё скасавалася і давялося пераносіць на наступную вясну. Транспартныя кампаніі і гатэлі не вяртаюць жывыя грошы, а просяць пераносіць броні, прапаноўваюць ваўчэры.

Зараз я чакаю, што будзе з восеньскім адпачынкам. Зпадзяюся, што ўсё па плану і я пабачу ў гэтым годзе мора. Я сумую па вандроўках, новых гарадах і ўраджаннях.

Рекомендуем почитать:
А так было можна?

«Интернет суицид или реальная жизнь!» История Ника Антипова, сооснователя MAKEOUT

А так было можна?

«Полежишь в кроватке и мир новыми красками заиграет». История тренерки неформального образования Анны Агеевой

А так было можна?

«Еле успела эвакуироваться до закрытия границ!» История программной координаторки Офиса Мариши Корж